19 красавiка 2024, Пятніца, 23:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Ізраілі пачынаецца суд над Ліберманам

13
У Ізраілі пачынаецца суд над Ліберманам

17 лютага ў Ізраілі пачнуцца судовыя слуханні па справе былога кіраўніка МЗС Авігдора Лібермана.

Следства лічыць, што кіраўнік нацыянальна-патрыятычнай партыі «Наш дом Ізраіль» спрыяў кар'ернаму росту былога амбасадара Ізраіля ў Беларусі Зеева Бен-Ар'е пасля таго, як атрымаў ад яго канфідэнцыйную інфармацыю аб ходзе следства па сваёй справе, паведамляе БелаПАН.

Былы кіраўнік МЗС абвяргае вылучаныя супраць яго абвінавачванні. У сярэдзіне снежня гэтага года Авігдор Ліберман падаў у адстаўку з пасады кіраўніка МЗС.

Палітычная кар'ера Лібермана апынецца пад пагрозай у тым выпадку, калі яго віна будзе даказаная ў судзе. Ён пакуль не можа вярнуцца на пасаду кіраўніка МЗС з-за судовых разглядаў. Калі ж Ліберман выйграе судовы працэс, то ён зможа вярнуцца ў крэсла кіраўніка МЗС.

Нагадаем, Авігдора Лібермана неаднаразова падвяргалі крытыцы за сяброўства з беларускім дыктатарам.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках