20 красавiка 2024, Субота, 5:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларуская амбасада ў Празе забарыкадавалася

17

16 лютага каля сцен амбасады нашай краіны ў Чэхіі прайшла акцыя салідарнасці.

У ёй прынялі ўдзел беларускія актывісты, якія жывуць у Празе.

Удзельнікі акцыі разгарнулі нацыянальныя сцягі і партрэты палітвязняў, паведамляе «Радыё Свабода». Таксама з дапамогай мегафона яны звярнуліся да супрацоўнікаў амбасады з патрабаваннем вызваліць актывістаў апазіцыі, якія знаходзяцца ў беларускіх турмах.

У акцыі прынялі ўдзел каля 15 чалавек.

Работнікі амбасады перад Днём салідарнасці ўзмацнілі яе ахову, выклікаўшы паліцыянтаў з сабакамі.

Дзень салідарнасці з беларускімі палітвязнямі і ахвярамі рэпрэсій адзначаецца 16 чысла кожнага месяца.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках