17 красавiка 2024, Серада, 0:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь - у дзясятку лідараў гандлю нявольнікамі

68
Беларусь - у дзясятку лідараў гандлю нявольнікамі

Беларусь патрапіла ў дзясятак краін, дзе квітнее гандаль людзьмі.

Пра гэта сведчаць звесткі Міжнароднай арганізацыі міграцыі, паведамляе «Український Тиждень».

Міжнародная арганізацыя фармуе свой рэйтынг на грунце колькасці зваротаў з просьбай аб дапамозе.

Паводле звестак МАМ, спіс узначальвае Украіна - у 2011 годзе да іх звярнулася 835 жыхароў гэтай краіны. Агулам з 1991 года, паводле ацэнак прадстаўніцтва МАМ ва Украіне, больш за 120 тысяч украінскіх жанчын, мужчын і дзяцей пацярпелі ад гандлю людзьмі.

Ад грамадзян Гаіці паступіла 709 зваротаў, ад жыхароў Емена - 378 скаргаў. Адпаведна, гэтыя тры краіны сталі лідарамі ў сферы гандлю людзьмі.

Чацвёртае месца заняў Лаос (359 зваротаў), пятае - Узбекістан (282), Камбоджа (259) і Кыргызстан (213).

У дзясятак краін, у якіх гандлююць людзьмі, таксама ўвайшлі Афганістан (179 зваротаў), Беларусь (141) і Этыёпія (122).

Напісаць каментар 68

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках