20 красавiка 2024, Субота, 0:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўніком Беларускага ПЭН-цэнтра пераабраны Андрэй Хадановіч

Кіраўніком Беларускага ПЭН-цэнтра пераабраны Андрэй Хадановіч

Паэт і перакладчык Андрэй Хадановіч пераабраны старшынём Беларускага ПЭН-цэнтра.

Такая пастанова прынятая 17 лютага на агульным сходзе сябраў грамадскай арганізацыі. Выбары старшыні праходзілі на безальтэрнатыўнай аснове, паведамляе БелаПАН.

Хадановіч узначаліў Беларускі ПЭН-цэнтр у 2008 годзе, змяніўшы на гэтай пасадзе паэта Уладзіміра Някляева. Паводле адукацыі філолаг, спецыяліст у французскай літаратуры. Скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1995) і аспірантуру БДУ (1999). Выкладаў гісторыю французскай літаратуры ў БДУ і Беларускім гуманітарным ліцэі ім. Якуба Коласа. Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў. Перакладае з французскай, украінскай і польскай моў. Вершы Хадановіча перакладзеныя на ўкраінскую, расейскую, польскую, ангельскую, латышскую, літоўскую, нямецкую, славацкую мовы.

Беларускі ПЭН-цэнтр - няўрадавая, непалітычная, некамерцыйная арганізацыя, створаная ў 1989 годзе ў мэтах пашырэння інтэлектуальнага супрацоўніцтва прадстаўнікоў творчых прафесій, удзелу ў міжнародным літаратурным супрацоўніцтве, развіцця беларускай культуры, выхавання ў грамадскай свядомасці высокіх гуманістычных ідэалаў. Аб'ядноўвае прафесійных літаратараў. У 1990 годзе Беларускі ПЭН-цэнтр быў прыняты ў сусветную асацыяцыю пісьменнікаў Міжнародны ПЭН-клуб. Як сябра Міжнароднага ПЭН-клуба мае статус А ў ЮНЕСКА і дарадчы статус у ААН.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках