29 сакавiка 2024, Пятніца, 12:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Азаранка перамагла Сэрэну Уільямс

72
Азаранка перамагла Сэрэну Уільямс

Вікторыя Азаранка другі раз запар перамагла ў тэнісным турніры ў Досе.

Сёння ў знакавым двубоі адзіночнага разраду лепшая беларуская тэнісістка падолела амерыканку Сэрэну Уільямс - 7:6 (8:6), 2:6, 6:3. Сустрэча доўжылася 2 гадзіны 28 мін. Першы сэт фінальнага матчу атрымаўся вельмі напружаным і зацягнуўся на цэлую гадзіну, паведамляе БелТА.

Саступіўшы ў першым гейм на падачы Уільямс, Вікторыя затым перамагла ў трох геймах запар, прычым ўзяла падачу спаборніцы «пад нуль». Аднак Сэрэна не збіралася здавацца і затым не толькі адквіталася, але і выйшла наперад 5:4, зрабіўшы свой першы брэйк. Пасля гэтага Віка выявіла характар і двойчы выраўняла сітуацыю - 5:5 і 6:6, давёўшы справу да тай-брэйку. У барацьбе нерваў поспех быў на баку 23-гадовай менчанкі - 8:6.

І стартавы гейм другой партыі Віка правяла на адным дыханні, прыгожа перамагла на сваёй падачы, узяўшы два балы вытанчанымі скарочанымі ўдарамі. Цяпер ужо 31-гадовай Сэрэне давялося паказаць свае валявыя якасці. Яна перамагла з дзвюх сваіх падач і зрабіла «сухі» брэйк, падвёўшы лік да 3:1. Надалей дасведчаная амерыканка не выпускала ініцыятыву і перамагла ў сэце з лікам 6:2.

На старце вызначальнай партыі Вікторыя Азаранка ў выяўна нападным стылі перамагла ў трох геймах запар, на што Уільямс-малодшая адказала перамогай на сваёй падачы 1:3. Пасля гэтай няўдачы беларуска зноў выйшла наперад з розніцай у 3 балы - 4:1 і затым «даціснула» сваю самую нязручную спаборніцу - 6:3. Да гэтага Вікторыя Азаранка саступіла Сэрэне Уільямс у 11 з 12 вочных двубояў. Першая перамога ў Азаранкі была ў 2009 годзе ў фінале турніру ў Маямі - 6:3, 6:1.

На шляху да сённяшняга пераможнага фіналу Вікторыя Азаранка таксама ўпэўнена падолела швейцарку Раміну Апрандзі (62) - 6:2, 6:3, амерыканку Крысціну Макхэйл (42) - 6:0, 6:0, італійку Сары Эрані (7) - 6 : 2, 6:2 і польку Агнешку Радваньску (4) - 6:3, 6:3.

Напісаць каментар 72

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках