24 красавiка 2024, Серада, 13:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прыватызацыйныя спісы - злачынства супраць народа

74
Прыватызацыйныя спісы - злачынства супраць народа

Продаж 800 беларускіх прадпрыемстваў - працэс дзяльбы грамадскай уласнасці.

Пра гэта ў інтэрв'ю «Белорусскому партизану» заявіў эканаміст Леанід Заіка.

«Гэта паказчык таго, што сённяшняя кіраўнічая эліта - абсалютна бездапаможная і гатовая прадаць усе, што стваралі іх бацькі», - заявіў ён.

«Калі нехта думае, што гэтая прыватызацыя - выгода, то ён - поўны дурань. Гэта працэс падзелу грамадскай уласнасці! Адабрання ўласнасці ў беларускага народа і ператварэнне 95% беларусаў у наёмных рабочых», - лічыць эканаміст.

«У міністэрстве сядзяць людзі, якія гэтую ўласнасць не стваралі, але сцвярджаюць, што яе продаж будзе вельмі карысны! Міністр эканомікі ў 1989 годзе школу скончыў, а з 1991 года ў Беларусі практычна ніводнага прадпрыемства створана не было, як ён можа распараджацца гэтай маёмасцю ?! Фактычна беларускія чубайсы падрыхтавалі спіс прадпрыемстваў, з кіраваннем якімі яны не справіліся», - лічыць Заіка.

«Гэтыя спісы - канкрэтныя крымінальныя справы на чыноўнікаў. Кожнае прадпрыемства якое там указанае - гэта падстава для ўзбуджэння крымінальнай справы на кіраўнікоў, на міністэрства прамысловасці, міністэрства эканомікі і г.д. Бо гэта яны «раздзярбанілі» грамадскую ўласнасць, яны давялі яе да ручкі . А цяпер яны хочуць ад яе адчапіцца, раздуць шчокі і зрабіць выгляд быццам яны робяць дабро. За такое «дабро» саджаць трэба», - перакананы эканаміст.

Нагадаем, у канцы мінулага тыдня Мінэканомікі падрыхтавала пералік з 800 прадпрыемстваў, якія збіраецца прадаць у бягучым годзе. У гэты пералік увайшлі пераважна прадпрыемствы з доляй дзяржавы менш як 50% і неплацежаздольныя прадпрыемствы.

«Трэба сканцэнтраваць намаганні на развіцці дамінуючых прадпрыемстваў, якія сапраўды заслугоўваюць дзяржаўнага кіравання», - так патлумачыў складанне гэтага пераліку міністр эканомікі Мікалай Снапкоў.

Напісаць каментар 74

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках