26 красавiка 2024, Пятніца, 0:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У АМАП цяпер бяруць па аб'яве

92
У АМАП цяпер бяруць па аб'яве

Крытычная сітуацыя з кадрамі склалася ў пінскім АМАПе.

Мясцовы ГАУС праз тэлеканал «Пінск» абвясціў набор новых супрацоўнікаў у свае шэрагі.

Згодна з размешчанай аб'явай, каб стаць байцом АМАП, неабходныя мінімальныя патрабаванні: закончаная сярэдняя адукацыя і ўзрост да 25 гадоў. Асобна падкрэсліваецца, што служба ў войску неабавязковая. Такія ж мінімальныя ўмовы прад'яўляюцца і кандыдатам у патрульна-паставой службы міліцыі, перадае «Еўрарадыё».

Нагадаем, што атрад міліцыі спецыяльнага прызначэння ў Пінску быў створаны ў 2012 годзе. З самага пачатку яго супрацоўнікам абяцалі прыстойную зарплату, а праз пяць гадоў службы - льготны крэдыт на пабудову жылля.

Напісаць каментар 92

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках