19 красавiка 2024, Пятніца, 9:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Памежніку-«стрэлачніку» далі 2 гады калоніі

103
Памежніку-«стрэлачніку» далі 2 гады калоніі

Памежніка, які прапусціў «плюшавы дэсант», прысудзілі да 2 гадоў калоніі.

Памежнік, які ў парушэнне службовых абавязкаў не далажыў пра шведскі самалёт, які  парушыў дзяржаўную мяжу Беларусі, прысуджаны да двух гадоў пазбаўлення волі з адбываннем у калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

Пра гэта БелТА паведамілі ў Вярхоўным судзе Беларусі.

4 студзеня быў вынесены прысуд адным з ваенных судоў ваеннаслужачаму памежніку, які прызнаны вінаватым па ч.2 арт.453 (Парушэнне правілаў нясення памежнай службы) КК Беларусі ў тым, што не паведаміў у адпаведныя падраздзяленні Мінабароны аб факце перасячэння мяжы.

Нагадаем, 4 ліпеня лёгкаматорны грамадзянскі самалёт, пілатуемы падданымі Швецыі, перасёк з боку Літвы паветраную прастору Беларусі і раскідаў над Менскам і Івянцом плюшавых мішак з заклікамі да свабоды прэсы ў краіне. Тады Мінабароны Беларусі заявіла, што не было парушэнняў паветранай межы краіны, і назвала інфармацыю пра «дэсант плюшавых мішак» правакацыяй.

КДБ Беларусі распачаў крымінальную справу па факце незаконнага перасячэння мяжы, былі затрыманыя два беларускія грамадзяніна - фатограф Антон Сурапін і рыэлтар Сяргей Башарымаў.

Пасля яны былі адпушчаныя пад падпіску аб нявыездзе.

31 ліпеня за «неналежнае выкананне службовых абавязкаў па забеспячэнню нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь» Лукашэнка зняў з пасадаў кіраўніка Дзяржпамежкамітэта Ігара Рачкоўскага і камандуючага Ваенна-паветранымі сіламі і войскамі супрацьпаветранай абароны генерал-маёра Змітра Пахмелкіна.

Напісаць каментар 103

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках