16 красавiка 2024, aўторак, 23:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Юрый Хашчавацкі: Пажар можа разгарэцца ад любой іскры

16
Юрый Хашчавацкі: Пажар можа разгарэцца ад любой іскры

Для ўлады пагрозу ўяўляе любая альтэрнатыва - нават культурныя мерапрыемствы.

Таму забароны на правядзенне канцэртаў «нядобранадзейных» гуртоў сталі трэндам апошніх гадоў.

Так беларускі кінарэжысёр Юрый Хашчавацкі пракаментаваў сайту charter97.org нядаўнюю забарону канцэртаў гуртоў IQ48 і «Дай Дарогу».

«Ні для каго не з'яўляецца сакрэтам, што любая праява актыўнасці ўспрымаецца ўладай як небяспека. Нават культурныя мерапрыемствы нясуць у сабе пагрозу і трапляюць пад забарону. Бо ў любы момант ад іскры незадаволенасці можа разгарэцца пажар і сітуацыя можа выйсці з-пад кантролю. Таму адзіным выхадам у дадзеным выпадку з'яўляецца забарона», - адзначыў рэжысёр.

Ён таксама падкрэсліў, што забараняючы канцэрты, улады Беларусі павялічваюць колькасць незадаволеных сярод насельніцтва.

«Такія меры могуць справакаваць дэградацыю моладзі. Падобныя рэчы «забіваюць» у маладых людзей жаданне да творчасці і самаразвіцця. Урад імкнецца выхаваць як мага больш рабоў, якія будуць безумоўна падпарадкоўвацца. Большая ж частка разумее, што жыць у гэтай краіне немагчыма. Таму ўсё больш людзей з вышэйшай адукацыяй і тыя, хто атрымліваюць яе, імкнуцца з'ехаць у цывілізаваныя дзяржавы. Шмат хто так і зрабілі», - сказаў на заканчэнне Юрый Хашчавацкі.

Нагадаем, у Менску забаранілі выступленні IQ48 і «Дай Дарогу». У суботу, адміністрацыя клуба Doodah King паведаміла пра адмену канцэрту «Бульбокс-Live», на якім павінны былі выступіць гурты.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках