19 красавiка 2024, Пятніца, 12:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Акцыя пратэсту ў Сафіі скончылася сутыкненнямі

4
Акцыя пратэсту ў Сафіі скончылася сутыкненнямі

У балгарскай сталіцы прайшла чарговая акцыя з патрабаваннем адстаўкі ўрада.

МУС краіны паведаміла аб яе выніках: адзінаццаць чалавек затрыманыя, двое паліцыянтаў атрымалі раненні, а таксама разбітыя 4 службовых аўтамабіля, перадае РІА «Новости».

Усяго ў мітынгу прымалі ўдзел некалькі тысяч чалавек. Грамадзяне каля будынка парламента патрабавалі адстаўкі ўрада, абароненага паліцэйскімі кардонамі. Асобныя хуліганы пачалі закідваць вартавых парадку камянямі і бутэлькамі. У адказ паліцэйскія ўжылі сілу і рассеялі пратэстоўцаў.

Пратэстная акцыя стала працягам распачатых у нядзелю шматтысячных вулічных выступленняў, якія адбыліся ў розных гарадах краіны. Нагодай для незадаволенасці стаў рост коштаў на электрычнасць. На фоне пратэстаў было абвешчана пра адстаўку віцэ-прэм'ера і міністра фінансаў краіны Сімяона Дзянкова.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках