23 красавiка 2024, aўторак, 13:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ролік з лыжнікам, які бяжыць ад лавіны, «узарваў» Інтэрнэт

29

Шведскі фрырайдер Сверэ Лільеквіст паказаў сапраўдныя цуды адвагі пры спуску з гары.

Нягледзячы на лавіну, якая збягала прама за ім, ён выканаў складаны трук з кулём, і завяршыў сваё выступленне без траўмаў, піша РБК.

Лільеквіст выступаў у рамках спаборніцтваў, якія праводзяцца пад эгідай Swatch Skiers Cup-2013. Пачаў сваё выступленее спартсмен будзённа, без якіх-небудзь эксцэсаў.

Першы яго саскок з натуральнага трампліна выйшаў спакойным, але амаль адразу пасля гэтага з гары пайшла лавіна, і ўжо наступны свой саскок і пераварот Сверэ Лільеквіст здзяйсняў, калі ў спіну яму напіраў снежны буран.

Неўзабаве пасля гэтага спуск шведа быў завершаны, і, на шчасце, усё абышлося без непрыемнасцяў. Ролік з выступленнем шведа сабраў у Інтэрнэце амаль 1,5 млн клікаў.

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках