23 красавiка 2024, aўторак, 16:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Справу банкіра Кацарэнкі перадалі ў пракуратуру

7
Справу банкіра Кацарэнкі перадалі ў пракуратуру

Крымінальная справа былога старшыні назіральнага савета ААТ «Тэхнабанк» Уладзіслава Кацарэнкі перададзеная ў пракуратуру Менска.

Пра гэта паведаміў БелТА старэйшы памочнік пракурора Менска па прававым забеспячэнні, інфармацыі і грамадскіх сувязях Сяргей Балашоў.

«Матэрыялы справы вывучаюцца і пры наяўнасці падстаў будуць перададзеныя для разгляду ў суд», - сказаў Сяргей Балашоў.

Як паведамлялася, усяго па справе былога старшыні назіральнага савета ААТ «Тэхнабанк» Уладзіслава Кацарэнкі праходзяць 8 абвінавачаных. Што тычыцца самога Кацарэнкі, то ён абвінавачаны ва ўхіленні ад выплаты падаткаў, а таксама ў тым, што падаваў прыватным кампаніям падробленыя дакументы і рэквізіты падкантрольных яму лжэпрадпрымальніцкіх структур - рэзідэнтаў Расеі і Велікабрытаніі. Уладзіслаў Кацарэнка быў затрыманы 2 сакавіка 2012 года. У дачыненні да яго была абраная мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту, а на маёмасць накладзены арышт.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках