29 сакавiка 2024, Пятніца, 11:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Le Figaro: Расея працягвае прадаваць зброю рэжыму Асада

14
Le Figaro: Расея працягвае прадаваць зброю рэжыму Асада

Пакуль еўрапейцы разважаюць пра магчымасць зняць эмбарга на пастаўку зброі ў Сірыю, Расея зноў дэманструе сваю падтрымку рэжыму ў Дамаску.

Пра гэта піша Le Figaro, спасылаючыся на заяву кіраўніка «Расабаронэкспарта» Анатоля Ісайкіна.

Традыцыйнае ваеннае супрацоўніцтва Расеі і Сірыі толькі актывізавалася з пачаткам сірыйскіх падзей, падкрэслівае выданне. У мінулым месяцы Расея правяла на базе ВМФ у Тартусе буйныя ваенна-марскія вучэнні. Актывізацыя дзейнасці Расеі ва ўсходнім Міжземнамор'і «наглядна дэманструе падтрымку Масквой свайго сірыйскага саюзніка і зноў робіць відавочнай цікавасць Расеі да Міжземнамор'я і Блізкага Усходу», падкрэслівае эксперт Гарвардскага ўніверсітэта Ігар Дэланоэ ў запісцы, апублікаванай Фондам стратэгічных даследаванняў. Акрамя таго, Масква імкнецца «перасцерагчы Захад ад спробы паўтарыць у Сірыі лівійскі сцэнар», гаворыцца ў дакуменце.

База ВМФ Расеі ў Тартусе стала краевугольным каменем расейска-сірыйскага ваеннага супрацоўніцтва, які атрымаў новы імпульс з прыходам да ўлады Уладзіміра Пуціна. Гэты апорны пункт Расеі ў Сірыі - частка глабальнай стратэгіі па вяртанні расейскага ВМФ у Сусветны акіян, лічыць Дэланоэ. Тартус забяспечвае расейскаму флоту вялікую баяздольнасць ў Міжземным моры і Індыйскім акіяне, і гэта адна з мноства прычын, па якіх Масква не хоча кідаць рэжым Башара Асада, рэзюмуе выданне.

Пераклад: Inopressa.ru

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках