29 сакавiка 2024, Пятніца, 12:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Трэцюю батарэю ЗРК «Тор-М2» закупяць у гэтым годзе

16
Трэцюю батарэю ЗРК «Тор-М2» закупяць у гэтым годзе

У 2013 годзе Беларусь мае намер закупіць трэцюю батарэю зенітна-ракетнага комплексу «Тор-М2».

Пра гэта заявіў міністр абароны Беларусі генерал-лейтэнант Юрый Жадобін, піша «Інтэрфакс».

«У гэтым годзе плануем закупіць трэцюю батарэю ЗРК «Тор-М2», у 2015 - самалёты Як-130», - паведаміў Жадобін на прэс-канферэнцыі ў аўторак у Менску.

«За апошняе дзесяцігоддзе цалкам заменены парк ракетных зенітных комплексаў С-125 на С-300, у 2011 годзе закуплены ЗРК «Тор-М2», у канцы 2012 года ва УС Беларусі пастаўлена другая батарэя ЗРК «Тор-М2», - распавёў кіраўнік Мінабароны .

Ён таксама заявіў, што Беларусь не мае тэрытарыяльных прэтэнзій да іншых краін.

«Мы не маем ні да каго тэрытарыяльных прэтэнзій. Мы на сваіх картах не чэрцім ні з поўдня, ні з усходу, ні з захаду, ні з поўначы нейкіх новых тэрыторый», - сказаў міністр.

«Мы не імкнемся падарваць тэрытарыяльны спакой у сваіх суседзяў», - падкрэсліў Жадобін.

Міністр абароны таксама заявіў, што ўзброеныя сілы Беларусі могуць адмовіцца ад выкарыстання самалётаў Су-27.

«Пакуль канчатковага рашэння па гэтым пытанні няма, але магчыма мы прымем па Су-27 такое ж рашэнне, як па Су-24», - сказаў ён.

Ён удакладніў, што Су-24 цалкам вычарпалі свой рэсурс і знятыя з узбраення.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках