25 красавiка 2024, Чацвер, 10:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Дружбу» - на продаж

101
«Дружбу» - на продаж

Улады гатовыя прадаць беларускі ўчастак нафтаправода «Дружба».

Пра гэта заявіў старшыня Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Георгій Кузняцоў, паведамляе «Інтэрфакс».

«Я лічу, што ўсё, што ляжыць у зямлі, у нашай зямлі, павінна працаваць, павінна быць загружана на поўную магутнасць, каб быў добры транзіт і дзяржава атрымлівала прыбытак», - заявіў Кузняцоў у аўторак на прэс-канферэнцыі ў Менску.

Пра магчымы продаж беларускага ўчастка магістральнага нафтаправода «Дружба» старшыня Дзяржкамітэта па маёмасці выказаўся наступным чынам: «Калі б я быў інвестарам, я б заявіў, што можна прадаць нафтаправод. Вы, вядома, можаце напісаць, што Кузняцоў прапануе прадаць нафтаправоды. Але я не прапаную. З іншага боку, усё павінна прыносіць аддачу. Які сэнс у мёртвым жалезе?».

Напісаць каментар 101

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках