banner1 banner1 banner1

19.02.2013

Анатоль Шумчанка: Прадпрымальнікі маўчаць не будуць 31

16:01, — Палітыка

Анатоль Шумчанка: Прадпрымальнікі маўчаць не будуць

У барацьбе за свае інтарэсы ў прадпрымальнікаў не засталося іншага выйсця, акрамя пратэстаў.

Пра гэта адзін з лідэраў прадпрымальніцкага руху Беларусі Анатоль Шумчанка заявіў у інтэрв'ю сайту charter97.org, каментуючы забастоўку прадпрымальнікаў у гомельскім гандлёвым цэнтры «Сакрэт».

«На сённяшняй сустрэчы бізнесменаў з адміністрацыяй гандлёвага цэнтра былі вылучаныя патрабаванні аб прысутнасці дырэктара ГЦ «Сакрэт» Святланы Мурашка, якая так і не з'явілася. Прадстаўнік упраўлення эканомікі Гомельскага аблвыканкама Юрый Осіпаў, які прысутнічаў на сходзе, заявіў, што ва ўлады няма рычагоў уздзеяння на ўладальнікаў гандлёвых плошчаў», - адзначыў прадпрымальнік.

Пры гэтым ён дадаў, што прадпрымальнікі разлічваюць на канструктыўны дыялог, але ў выпадку няўдачы настроеныя на рашучыя дзеянні.

«Кіраўніцтва гандлёвага цэнтра гатова аддаць другі паверх у арэнду буйным сеткавым фірмам. Людзі даведзеныя да стану масавага псіхозу. У Гомелі няма альтэрнатывы ГЦ «Сакрэт», і калі людзей «выкінуць» на вуліцу, то яны папросту застануцца без працы», - дадаў Анатоль Шумчанка.

Ён таксама падкрэсліў, што пытанне аб арэндзе - самае вострае ў прадпрымальніцкім асяроддзі, так як у Беларусі ў чатыры разы менш гандлёвых плошчаў, чым у Еўропе, а іх уладальнікі самі ўсталаўліваюць кошт найму.

«Прадстаўнікі ўлады ў сітуацыі, якая склалася, сцвярджаюць, што нічым дапамагчы не могуць. І я б у гэта паверыў, калі б жыў у краіне не пад назвай Беларусь. Але Лукашэнка ўмешваецца толькі тады і ў тыя справы, якія яму выгадныя. І калі ўлада не пасадзейнічае ў вырашэнні гэтага пытання, то ў бліжэйшы час акцыі пратэсту будуць праходзіць па ўсёй краіне і вельмі часта.

Гомельскія прадпрымальнікі ўжо падалі зварот у аблвыканкам, дзе сярод мер уздзеяння была бестэрміновая забастоўка, пікеты і нявыплата падаткаў. У выпадку, калі дамоўленасць не будзе дасягнута, то людзі не стануць маўчаць. Хваля пратэстаў, хай нават лакальных, накрые ўсю Беларусь», - сказаў на заканчэнне прадпрымальнік.

Нагадаем, сёння 400 прадпрымальнікаў гомельскага ГЦ «Сакрэт» спынілі працу, пратэстуючы супраць рэзкага павышэння арэнднай платы.

Напісаць каментар (31)


Навіны
па тэме

Экспарт

          Новости партнеров




bunner.jpg

Надвор'е ў Беларусі

   22.05   23.05 
Брэст Небольшая облачность+23
+11
Облачно+21
+13
Віцебск Небольшая облачность+21
+13
Возможна гроза+19
+12
Гомель Небольшой дождь+24
+13
Дождь+26
+17
Гродна Возможен дождь+22
+11
Возможен дождь+21
+12
Мінск Возможен дождь+23
+11
Небольшой дождь+23
+12
Магілёў Небольшой дождь+23
+13
Небольшой дождь+22
+14

Курсы валют Нацыянальнага банка

Валюта  22.05.13  23.05.13
EUR11 190,0011 230,00
USD8 680,008 690,00
RUB278,50278,50

Меркаванне


У вас был хоккей

У вас был хоккей

Дмитрий Дрозд

Палачи будут стрелять

Палачи будут стрелять

Валентин Стефанович

Александр Васильевич и «Евровидение»

Александр Васильевич и «Евровидение»

Анджей Почобут

Госпереворот с помощью российских войск

Госпереворот с помощью российских войск

Виталий Рымашевский

Психологический портрет диктатора

Психологический портрет диктатора

Мовсун Гаджиев


Учора на сайце:

наведвальнікаў 126370
праглядаў 794661
наведванняў 212608

Поиск отелей


Дата заезда

Дата отъезда

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31

Старая версія сайта

Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь:

"Артыкул 34. Грамадзянам Рэспублiкi Беларусь гарантуецца права на атрыманне, захоўванне i распаўсюджванне поўнай, дакладнай i своечасовай iнфармацыi аб дзейнасцi дзяржаўных органаў, грамадскiх аб'яднанняў, аб палiтычным, эканамiчным, культурным i мiжнародным жыццi, стане навакольнага асяроддзя..."

Падпіска на рассылку

Пакіньце Ваш e-mail: