24 красавiка 2024, Серада, 12:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Хакеры ў пагонах

12
Хакеры ў пагонах

За хакерскімі нападамі на амерыканскія СМІ стаіць Народна-вызваленчае войска Кітая.

Кампанія Mandiant, якая займаецца пытаннямі інфармацыйнай бяспекі, апублікавала даклад, у якім прыводзяцца доказы таго, што хакеры, якія ўзламалі ў апошнія месяцы сайты газеты «Нью-Йорк Таймс» і іншых амерыканскіх выданняў, маюць прамое дачыненне да войска КНР і працуюць у 12-павярховым будынку на ўскраіне Шанхая.

Mandiant была найманая мэнэджментам «Нью-Йорк Таймс» спецыяльна для расследавання нападзення на свой сайт. Атака рушыла ўслед неўзабаве пасля таго, як у газеце быў апублікаваны матэрыял пра тое, што блізкія сваякі прэм'ера Дзяржсавета КНР Вэнь Цзябао з'яўляюцца ўладальнікамі багацця больш чым у 2 мільярды даляраў, перадае «Радыё Свабода».

На партале YouTube выкладзеная відэапрэзентацыя дакладу Mandiant, зразумелая, праўда, толькі для спецыялістаў:

Кітайскія ўлады неаднаразова адхілялі абвінавачванні ў дачыненні да кібератакам на амерыканскія СМІ. У пачатку лютага газета «Жэньмінь жыбао» апублікавала каментар, у якім гаворыцца, што ЗША карыстаюцца гэтай падставай, каб нарошчваць сваё «кібервойска».

Па дадзеных Mandiant, з 2006 года кітайскія хакеры, якія маюць дачыненне да дзяржавы, ажыццявілі як мінімум 140 буйнамаштабных узломаў сетак самых розных арганізацый - NASA, Гандлёва-прамысловай палаты, буйных нафтагазавых кампаній і нават аператараў грамадзянскай інфраструктуры.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках