19 красавiка 2024, Пятніца, 5:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

180,000 гамельчукоў паўдня былі без цяпла

31
180,000 гамельчукоў паўдня былі без цяпла

(абноўлена) Цеплазабеспячэнне Савецкага раёна Гомеля аднавілі толькі пад вечар.

Яно было парушанае сёння днём у выніку прарыву магістральнага трубаправода, паведамляе БелТА.

Цяпер 95% спажыўцоў ужо атрымліваюць цяпло і гарачую ваду ў звычайным рэжыме. Аднаўляецца падача цяпла на апошняй з адключаных дзялянак - вуліцы Амурскай Савецкага раёна горада. Бліжэйшым часам гэтыя работы будуць скончаныя.

Генеральны дырэктар РУП «Гомельэнэрга» Аляксандр Петух дадаў, што цяпер цеплавая энергія падаецца па кальцавой сістэме. Аварыйная дзялянка лакалізаваная, на ёй вядуцца рамонтныя работы, якія будуць доўжыцца яшчэ цягам 4-5 гадзін. Гэтая дзялянка трубаправода рыхтавалася да рэстаўрацыі, яе мерыліся правесці праз паўтара месяца. Прычынай аварыйнага прарыву стала карозія металу ў выніку спрацаванасці і старэння.

Прарыў трубаправода, які забяспечвае падачу цяпла ад ЦЭЦ-2 у Савецкі раён Гомеля, у якім пражывае каля 180 тыс. жыхароў, адбыўся сёння апоўдні.

Напісаць каментар 31

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках