20 красавiка 2024, Субота, 15:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Праспэкт Пераможцаў перацялі праз мяшок з абуткам

27
Праспэкт Пераможцаў перацялі праз мяшок з абуткам

На праспэкце Пераможцаў на адцінку ад вуліцы Мельнікайтэ да праспэкта Машэрава учора ўвечары быў спынены рух транспарту.

Як расказаў карэспандэнту агенцтва «Минск-Новости» часовы выканаўца абавязкаў начальніка аперацыйна-дзяжурнай службы Цэнтральнага РУУС Вадзім Рошчына, пад 21.00 на лінію «102» паступіла паведамленне, што непадалёк ад Палаца спорту ляжыць падазроны мяшок. Туды неадкладна прыбыў нарад міліцыі.

Супрацоўнікі праверылі скрынку, якая знаходзілася ў мяшку, з дапамогай металадэтэктараў, прылада зрэагавала. Таму была прынятая пастановае ачапіць прылеглую тэрыторыю і перацяць рух транспарту на праспэкце Пераможцаў. Прыбылыя на месца сапёры ўнутраных войскаў выявілі ў забытым кімсьці мяшку спакаваныя ў скрынку стаптаныя жаночыя боты.

Калі знойдзецца гаспадыня абутку, яна рызыкуе быць прыцягнутай да адміністрацыйнай адказнасці.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках