28 сакавiка 2024, Чацвер, 11:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Барыс Жаліба: Продаж «Дружбы» - меншае ліха

16
Барыс Жаліба: Продаж «Дружбы» - меншае ліха

Прадаць нафтаправод Расеі лепш, чым прадаць ёй паспяховыя і пэрспэктыўныя прадпрыемствы.

Такім чынам беларускі навуковец-эканаміст і аналітык Барыс Жаліба пракаментаваў сайту charter97.org сённяшнюю заяву старшыні Дзяржаўнага камітэта маёмасці Георгія Кузняцова аб магчымым продажу нафтаправода «Дружба».

«Беларускія ўлады выставілі на продаж прадпрыемства «Белгіпс», якое займае перадавыя пазіцыі ў беларускай эканоміцы. Гэты крок я ўважаю за неабгрунтаваны. Прадаць трубу пад зямлёй, якой і з'яўляецца гэты нафтаправод, было б меншым ліхам для Беларусі», - адзначыў эканаміст.

Ён таксама падкрэсліў, што продаж «Дружбы» рана ці позна адбудзецца, і гэта ўсяго толькі пытанне часу.

«Гэты працэс няўхільны, бо краіна знаходзіцца ў цяжкім эканамічным становішчы. Газатранспартная сістэма ўжо даўно прададзеная Расеі і ўся нафта ў нас расейская. Таму продаж нафтаправода ў перыяд нястачы валюты прынясе беларускай дзяржаве толькі карысць.

Наогул, пытанне аб продажу дзяржуласнасці Беларусі на карысць расейскага капіталу кожны раз падымаецца на перамовах Лукашэнкі з Пуціным. І беларусам, шчыра кажучы, не застаецца іншага выйсця як прадаваць гэтую ўласнасць», - сказаў на заканчэнне Барыс Жаліба.

Нагадаем, сёння старшыня Дзяржкамітэта маёмасці Рэспублікі Беларусь выказаўся пра магчымы продаж беларускага адцінка магістральнага нафтаправода «Дружба».

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках