28 сакавiка 2024, Чацвер, 19:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзяржкаммаёмасці абвінаваціў БТ у правале прыватызацыі

37
Дзяржкаммаёмасці абвінаваціў БТ у правале прыватызацыі

Прыватызацыя беларускіх дзяржаўных прадпрыемстваў праходзіць туга.

Старшыня Дзяржкаммаёмасці вінаваціць у гэтым дзяржаўнае тэлебачанне.

Старшыня Дзяржкаммаёмасці Георгій Кузняцоў нагадаў пра заяву Лукашэнкі пра тое, што ў Беларусі сёння можа быць прыватызаванае любое прадпрыемства, але па добрым кошце і на добрых умовах.

Для гэтых мэтаў большасць беларускіх дзяржпрадпрыемстваў пераўтвораны ў ААТ. На сваім сайце Дзяржкаммаёмасці размясціў інфармацыю аб 700 з тых, якія прапануюцца інвестарам, піша "Ежедневник".

Паводле слоў Георгія Кузняцова, у выпадку, калі камусьці спадабалася адно з акцыянерных таварыстваў, ён можа накіраваць ліст у камітэт, ва ўрад або галіновае міністэрства. «Мы разгледзім пытанне і падрыхтуем ўмовы - умовы правядзення конкурсу або ацэнку прадпрыемства для аўкцыёну», - патлумачыў чыноўнік.

У той жа час старшыня Дзяржкаммаёмасці прызнаўся, што на практыцы ў бліжэйшы час можна чакаць продажу толькі некалькіх прадпрыемстваў: «Я лічу, іншыя прадпрыемствы не будуць прадавацца, а толькі тыя, якія трэба мадэрнізаваць, у якія трэба ўкладваць грошы».

У лік прывабных прапановаў, якія дзяржава разлічвае рэалізаваць у першую чаргу, уваходзіць ААТ «Крыніца". Магчымасць яго продажу ўжо разглядаецца ва ўрадзе. Пакупніку прапануецца 25% акцый +1 акцыя з умовай, што ён абавязваецца ўзяць на сябе ўсе пазыкі прадпрыемства. Па папярэдняй ацэнцы стартавы кошт складзе каля 15 мільёнаў даляраў.

Таксама ўжо знайшоўся пакупнік на ААТ «Белгіпс» - расейская карпарацыя «Волма». Беларускае прадпрыемства ёй дастанецца за пяць мільёнаў даляраў. Аднак умовы прадугледжваюць, што «Волма» павінна дадаткова ўкласці ў якасці інвестыцый не менш за 40 млн еўра - купіць на завод новую лінію і пабудаваць яшчэ адзін завод за рысай Менску.

Рыхтуецца да продажу і ААТ «Гродна Азот», як мяркуецца, - 25% +1 акцыя з дадатковымі інвестыцыямі ў мадэрнізацыю. Дакладныя рашэнні па гэтым пытанні пакуль не прынятыя.

Георгій Кузняцоў паскардзіўся, што беларускія прадпрыемствы не разыходзяцца як гарачыя піражкі з-за адсутнасці рэкламы. І вялікая частка віны ляжыць на плячах дзяржаўных мас-медыя. «Мы ўжо, напэўна, гады 2-3 падымаем гэтае пытанне на Саўміне. Саўмін даў даручэнне Праляскоўскаму, тэлевізійным кампаніям», - распавёў старшыня Дзяржкаммаёмасці Георгій Кузняцоў.

Нягледзячы на гэта, сродкі масавай інфармацыі не спяшаюцца выконваць свой абавязак перад дзяржавай-карміцелем. «Вы разумееце, што ўсе гэтыя тэлевізійныя кампаніі - дзяржаўныя. Нават калі яны акцыянерныя, усё роўна 100% акцый дзяржавы. І пастаянна вы там атрымліваеце грошыкі ад дзяржавы», - адчытаў несвядомыя СМІ Георгій Кузняцоў. Платнымі ўмовамі падачы рэкламы камітэт незадаволены: «Мы, ведамства, таксама 100% на бюджэце сядзім, нам, акрамя зарплаты і на набыццё ручак, камунальных паслуг, якія не вылучаюць грошы». Тых грошай, што прадугледжаныя на рэкламу, камітэту па маёмасці хапае толькі на аб'яву ў «Звяздзе», самай таннай, па словах чыноўніка, газеце.

У сайта Дзяржкаммаёмасці, дзе вывешаны пералік прадпрыемстваў для інвестараў, прыхільнікаў, на жаль, замала - туды «толькі выпадкова заходзяць», паскардзіўся Георгій Кузняцоў. «Вось мы б хацелі, каб вы ўвесь час, калі паказваеце там на тэлебачанні нейкую перадачу (праўда, добрага нічога не паказваеце, але ўсё роўна людзі ад няма чаго рабіць часам уключаюць), зрабілі бягучым радком адрас нашага сайта, - прапанаваў старшыня. - Каб маглі жадаючыя выйсці туды і паглядзець».

Напісаць каментар 37

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках