25 красавiка 2024, Чацвер, 7:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

CК: Выбух каля будынка КДБ у Віцебску здзейсніла жанчына

81
CК: Выбух каля будынка КДБ у Віцебску здзейсніла жанчына

Следчы камітэт сцвярджае, што раскрыў крымінальную справу па факце выбуху каля адміністрацыйнага будынка ўпраўлення КДБ па Віцебскай вобласці.

Пра гэта паведамілі сёння на сумесным брыфінгу начальнік упраўлення Следчага камітэта па Віцебскай вобласці Уладзімір Шалухін і начальнік УУС Віцебскага аблвыканкама Ігар Яўсееў, перадае БелТА.

У здзяйсненні злачынства абвінавачваецца жанчына, раней судзімая за пашкоджанне маёмасці, хуліганства і крадзяжы.

Нагадаем, 11 лістапада 2012 года каля 19-й гадзіны каля адміністрацыйнага будынка ўпраўлення Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласці здзейснены выбух неўстаноўленай прылады. Упраўленнем Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласці распачатая крымінальная справа па ч.3 арт.339 КК Рэспублікі Беларусь (асабліва злоснае хуліганства).

Як сцвярджаюць ў Следчым камітэце, у выніку праведзенай працы і вывучэння матэрыялаў праверак, у поле зроку следчых патрапіла ўраджэнка горада Віцебска, раней судзімая за пашкоджанне маёмасці, хуліганства і крадзяжы, грамадзянка Рэспублікі Беларусь 1970 года нараджэння. У рамках расследавання крымінальнай справы па месцы жыхарства апошняй неадкладна быў праведзены ператрус.

У выніку вырабленага ператрусу, як сцвярджаецца, «следчымі УСК Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласці і аператыўнымі супрацоўнікамі УУС Віцаблвыканкама былі выяўленыя і канфіскаваныя: паўагульны сшытак з запісамі ад рукі аб выбуховых рэчывах і іх суадносінах, спосабах вырабу выбуховых сумесяў і ўклейка з газетных выразак аб рознага роду выбухах, у тым ліку аб выбуху ў адміністрацыйным будынку УКДБ Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласці; некалькі аналагічных канфіскаваных падчас агляду месца здарэння самаробных выбуховых прылад, упакаваных у слоік з-пад энергетычнага напою і піва; каля ста петард, у тым ліку разукамплектаваныя; пнеўматычны пісталет, палімерныя банкі; клейкая стужка; сыпкія рэчывы рознай этымалогіі, у тым ліку салетра, а таксама іншыя прадметы, аднастайныя тым, што былі канфіскаваныя падчас агляду месца здарэння».

У ходзе правядзення допыту абвінавачаная ад дачы паказанняў адмовілася, скарыстаўшыся правамі, прадстаўленымі арт. 27 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

Пры гэтым паказаную грамадзянку прыцягнулі ў якасці абвінавачванай па крымінальнай справе па частцы 3 артыкула 339 КК Рэспублікі Беларусь. У дачыненні да абвінавачанай абраная мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту.

Папярэдняе следства па крымінальнай справе працягваецца, дадаткова запланаваны шэраг следчых дзеянняў і аператыўных мерапрыемстваў.

Напісаць каментар 81

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках