20 красавiка 2024, Субота, 14:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Lyapis Crew - круцей у свеце няма

9

20 лютага на афіцыйным YouTube-канале гурта «Ляпіс Трубяцкі» адбылася прэм'ера кліпа Lyapis Crew.

Гэта відэа, як і амаль усе апошнія ролікі «Ляпісаў», зняў рэжысёр Аляксандр Сцекаленка, а ў ліку яго герояў апынуліся Юрый Гагарын, Махатма Гандзі і Хэлбой.

Здымкі відэа Lyapis Crew адбываліся ў канцы 2012 года ў Кіеве, на тэрыторыі завода «Ленінская кузня». Намаганнямі Сцекаленкі і яго каманды ў здымачны павільён была пераабсталяваная сапраўдная завадская сталовая, у якой на працягу 24 гадзін адбываліся даволі дзіўныя рэчы: ад ламання мэблі лютымі панкамі да спакушэння музыкаў чароўнымі чэрлідэршамі.

«У гэтым кліпе паказаны нейкі вар'яцкі, фантастычны свет, але пры гэтым ён даволі дакладна апісвае тое, што адбываецца з групай «Ляпіс Трубяцкі» за сцэнай, - распавядае лідэр «Ляпісаў» Сяргей Міхалок. - Мы там змагаемся на руках, жартуем, спрачаемся, у кліпе ёсць і вясёлыя дзяўчынкі (куды ж без іх!), ёсць у меру слабаалкагольныя напоі, ёсць цыгарэты, ёсць нашы дзеці, ёсць нашы сябры па рэальным жыцці, карацей, гэта такі вясёлы дзіцячы садок для дарослых».

Сцены завадской сталовай, у якой адбываецца дзеянне кліпа, упрыгожаныя партрэтамі самых розных знакамітасцяў. Усіх гэтых людзей (і не толькі людзей) Міхалок лічыць сваімі настаўнікамі:

«Там і Брус Лі, і Юрый Гагарын, і Нестар Махно, і Ігі Поп, і Махатма Гандзі, і Маякоўскі, і Хэлбой... У нас наогул светапогляд вельмі эклектычны, ён сплецены з цалкам розных ідэй і натхнёны зусім рознымі людзьмі. Але што аб'ядноўвае ўсіх удзельнікаў гурта «Ляпіс Трубяцкі» - мы выхадцы з простых сем'яў, мы выраслі ў пралетарскім асяроддзі, ніколі не былі мажорамі і заўсёды паважалі рабочы клас, людзей, якія валодаюць нейкім рамяством. Асабіста мае погляды на жыццё сфармаваліся пад уздзеяннем анарха-камуністычных, лібертарна-камуністычных ідэй, і для мяне стыхійны анархізм рабочага бліжэй і больш зразумелы чым эстэцкі анархізм Дэвіда Боўі або Эндзі Уорхала. Пры ўсім пры гэтым мы простыя звычайныя людзі, не зануды, не манахі, мы можам і павесяліцца, і пажартаваць, таму ў кліпе і паказаны вось такі наш свет. І вось такая Lyapis Crew».

Кліп Lyapis Crew выйшаў напярэдадні аднайменнага тура гурта «Ляпіс Трубяцкі», які стартуе 1 сакавіка ў Казані і будзе доўжыцца, як мінімум, да канца 2013 года.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках