Пуцін праігнараваў Лукашэнку ў Сочы
95
12:32, — Палітыка
(абноўлена) Беларускі дыктатар вярнуўся з Сочы, не дачакаўшыся Пуціна.
Аляксандр Лукашэнка вярнуўся з Сочы 19 лютага, паведамілі БелаПАН у прэс-службе дыктатара. На сённяшні дзень у графіку Лукашэнкі запланаваны шэраг рабочых сустрэч.
Верагодна, дыктатар стаміўся бязмэтна чакаць Пуціна ў сочынскай засадзе, тым больш, што графікам расейскага прэзідэнта ніякіх працоўных паездак у Сочы ў бліжэйшыя дні не прадугледжана.
Што тычыцца адпачынку Лукашэнкі, то за дзесяць дзён ён паспеў правесці ўсе запланаваныя мерапрыемствы - агледзець будаўніцтва беларускіх алімпійскіх аб'ектаў, правесці нараду па гэтым пытанні, пакатацца на лыжах па крутых сочынскай схілах.
Падзенне Лукашэнкі на адным з іх на працягу двух дзён заставалася хітом байнэту.
Напісаць каментар (95)
Навіны
па тэме
- Дыктатар спяшаецца падзарабіць на Алімпіядзе
- Лукашэнка ўпаў з гары ў Сочы
- Дыктатар пагуляў у хакей падчас «працоўнага» візіту ў Сочы
- Лукашэнка ўчыніў траспартны калапс у Сочы
Экспарт
Новости партнеров




