29 сакавiка 2024, Пятніца, 0:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску застрэліўся былы ўчастковы інспектар міліцыі

40
У Менску застрэліўся былы ўчастковы інспектар міліцыі

Двум дарослым дзецям - сыну і дачцэ - мужчына не раз казаў, што хутка памрэ, і нават замовіў у фотамайстэрні партрэт на надмагільны помнік.

Па папярэдняй версіі следства, 66-гадовы мужчына - былы супрацоўнік міліцыі - скончыў жыццё самагубствам.

- Труп пенсіянера - 66-гадовага менчука - з агнястрэльным раненнем галавы быў знойдзены 19 лютага ў кватэры на праспекце Пераможцаў, - паведаміў TUT.BY афіцыйны прадстаўнік УСК па Менску Аляксандр Герасімаў. - Па папярэдняй версіі, мужчына застрэліўся з незарэгістраванага пнеўматычнага пісталета, пераробленага пад наразны патрон калібра 5,6 мм.

Загінулы мужчына - былы ўчастковы інспектар міліцыі. Крыху больш за 40 дзён таму памерла яго жонка, пенсіянер вельмі цяжка перажываў страту. Двум дарослым дзецям - сыну і дачцэ - мужчына не раз казаў, што таксама хутка памрэ, нават замовіў у фотамайстэрні партрэт на надмагільны помнік. Да дзяцей, якія жывуць асобна, пераязджаць адмаўляўся.

Учора дачка, не дазваніўшыся да бацькі, прыехала ў яго кватэру і выявіла цела ў ванным пакоі. Кватэра была зачыненая знутры.

Праверку па факце смерці праводзіць Цэнтральны РАСК Менска.

Напісаць каментар 40

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках