29 сакавiка 2024, Пятніца, 9:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Арганізатары падалі заяўку на Дзень Волі

15
Арганізатары падалі заяўку на Дзень Волі

Раніцай 20 лютага ў Менгарвыканкам пададзеная заяўка на правядзенне 24 сакавіка вулічных акцый у рамках святкавання Дня Волі.

Подпісы пад заяўкай паставілі прадстаўнікі Партыі БНФ Аляксей Янукевіч, Аб'яднанай грамадзянскай партыі Уладзімір Раманоўскі, руху «За Свабоду» Юрый Губарэвіч і сябра аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Дзяніс Садоўскі.

«Нейкіх пытанняў з боку прадстаўнікоў выканкама да нас падчас падачы заяўкі не ўзнікала. Нам нават паведамілі нумар тэлефона, па якім праз некалькі дзён мы зможам даведацца адказнага за разгляд заяўкі, каб у выпадку неабходнасці абмеркаваць пытанні, якія ўзнікаюць», - паведаміў БелаПАН Янукевіч.

Галоўная мэта маючай адбыцца акцыі, падкрэсліў ён, - годна адсвяткаваць 95-ю гадавіну абвяшчэння БНР, а таксама прыцягнуць увагу грамадства да праблемы незалежнасці Беларусі і свабодзе правоў яе грамадзян.

Дзень Волі штогод адзначаецца дэмакратычнай грамадскасцю краіны, ён прымеркаваны да даты абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі (25 сакавіка 1918 года). У гэтым годзе ў аргкамітэт па святкаванні ўвайшлі прадстаўнікі дэмакратычных партый і грамадскіх ініцыятыў, у тым ліку Партыі БНФ, Аб'яднанай грамадзянскай партыі, руху «За Свабоду», кампаніі «Еўрапейская Беларусь», аргкамітэта па стварэнні БХД і іншых структур.

Мяркуецца, што збор удзельнікаў акцыі пачнецца 24 сакавіка ў 12.00 каля ўваходу ў Цэнтральны батанічны сад. Адтуль людзі, якія сабраліся, рушаць у бок парку Дружбы Народаў, дзе пройдзе мітынг, які павінен скончыцца ў 15.00.

На 24 сакавіка таксама запланаваны ўрачысты сход і канцэрт у Палацы культуры Менскага трактарнага завода. Заяўка на імя адміністрацыі ДК з просьбай прадаставіць памяшканне ў арэнду пададзеная на мінулым тыдні за подпісам лідэра руху «За Свабоду» Аляксандра Мілінкевіча.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках