23 красавiка 2024, aўторак, 22:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дональд Туск: Польшча выйграла бітву за еўрапейскія грошы

6
Дональд Туск: Польшча выйграла бітву за еўрапейскія грошы

Прэм'ер Польшчы Дональд Туск лічыць вынікі саміту ЕЗ перамогай для сваёй краіны.

Кіраўнік урада прызнаўся аднак, што кропка ў бюджэтных пытаннях Еўразвяза на 2014-2020 гг. яшчэ не пастаўленая. Канчатковае рашэнне прыме Еўрапейскі парламент, перадае Polskie radio.

«Польшча выйграла гэтую самую важную цывілізацыйную бітву за еўрапейскія сродкі на 2014-2020 гады. Атрымала такую перамогу, якой не атрымала ні адна краіна Еўропы, калі вымяраць гэта грашыма. І дзякуючы гэтаму ўсе мы можам адчуваць цяпер пачуццё задавальнення», - заявіў Дональд Туск.

Польшча павінна атрымаць каля 106 млрд. еўра - амаль на 4 млрд.больше, чым у папярэднім бюджэце. За тое, што Польшча атрымала такую перамогу, варта дзякаваць многіх чыноўнікаў, якія займаліся распрацоўкай пазіцыі Польшчы, рыхтавалі бюджэтную стратэгію, вялі перамовы з партнёрамі. Мелі значэнне таксама міжнародныя звязы. На думку Дональда Туска, карысным было тое, што еўрапейскім камісарам па бюджэтных пытаннях з'яўляецца паляк Януш Левандоўскі.

«Гэтую вялікую кампанію пры дапамозе нашых супрацоўнікаў з Еўропы мы праводзілі два гады. Сярод іншага, эфектам гэтага быў палітычны звяз з пятнаццаццю еўрапейскімі краінамі, т.зв. сябрамі палітыкі згуртаванасці. Гэты звяз прывёў да таго, што быў пачуты голас Польшчы аб тым, што добра фінансаваная палітыка згуртаванасці неабходная не толькі Польшчы, але і ўсёй Еўропе».

Дональд Туск нагадаў таксама аб тым, што пачатак перамоваў не быў лёгкім. З-за сусветнага фінансавага крызісу агульны бюджэт ЕЗ быў скарочаны.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках