25 красавiка 2024, Чацвер, 20:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тэлефонная сувязь зноў падаражэе

17
Тэлефонная сувязь зноў падаражэе

«Белтэлекам» у 2013 годзе плануе перагледзець тарыфы на званкі са стацыянарных тэлефонаў.

Пра гэта паведаміў сёння журналістам генеральны дырэктар РУП «Белтэлекам» Сяргей Папкоў, перадае БелТА.

Паводле слоў гендырэктара, кошты на паслугі, якiя рэгулююцца, уключаючы абаненцкую і пагадзінную платы за фіксаваную сувязь, могуць павысіцца. Рэнтабельнасць дадзеных паслуг невысокая, з-за чаго «Белтэлекам» нясе істотныя страты. «Ідзе перакрыжаванае субсідаванне за кошт іншых паслуг, якія аказваюцца арганізацыяй», - дадаў ён.

У той жа час, як запэўніў Сяргей Папкоў, магчымасць павышэння паслуг перадачы дадзеных у цяперашні час не разглядаецца. У пачатку года нацыянальны аператар электрасувязі павысіў кошты на паслугі інтэрнэт-доступу. Акрамя таго, з 1 студзеня 2013 года тарыфы выраслі на 20% у сувязі з адменай льготы па ПДВ для фізічных асоб.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках