19 сакавiка 2024, aўторак, 7:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Андрэй Скабелка: У адрас гульцоў зборнай ідзе пастаянны негатыў

41
Андрэй Скабелка: У адрас гульцоў зборнай ідзе пастаянны негатыў

Трэнер нацыянальнай зборнай Андрэй Скабелка заявіў пра незаслужаны ціск на каманду.

«Лічу, што пастаянны негатыў ідзе ў адрас хакеістаў. Яны яшчэ малайцы, што прыязджаюць у зборную. Ідзе вельмі сур'ёзны прэс звонку. Гэта не заўсёды заслужана. Танальнасць адна і тая ж. Маўляў, гульцы шмат зарабляюць, ім нічога не трэба, яны прыязджаюць ў зборную і не гуляюць, ім зборная не патрэбна», - сказаў Андрэй Скабелка.

На думку галоўнага трэнера, усе хакеісты выступаюць за зборную з душой, піша БелаПАН. «Я ні ў каго не ўбачыў нейкай апатыі», - падкрэсліў спецыяліст.

Ён адзначыў, што гатовы першы зрабіць крок для вырашэння канфлікту з форвардам Андрэем Касціцыным, які быў адлічаны з каманды за некалькі дзён да вылету ў Данію на алімпійскую кваліфікацыю «ў сувязі з няяўкай ў прызначаны час на вучэбна-трэніровачны збор без паважных прычын».

«З таго моманту мы не звязваліся з Касціцыным. Не было неабходнасці. Цяпер, бліжэй да чарговага збору, думаю, зробім гэта», - прызнаўся Скабелка.

Каб павысіць узровень адкрытага чэмпіянату Беларусі, які прыкметна аслабеў у апошнія гады, галоўны трэнер зборнай прапанаваў перадаць кіраванне турнірам дырэктарам клубаў. «На мой погляд, федэрацыя павінна займацца дзіцяча-юнацкім хакеем і зборнымі. А чэмпіянатам павінны кіраваць дырэктары клубаў. Чаму не сабраць умоўны назіральны савет і абраць старшыню, прымаць рашэнні ў інтарэсах клубаў», - падсумаваў спецыяліст.

Нагадаем, сёння адбылося пасяджэнне выканкама Федэрацыі хакея Беларусі, прысвечанае няўдаламу выступленню зборнай на алімпійскім кваліфікацыйным турніры ў Даніі.

Правал кіраўнік федэрацыі Яўген Ворсін патлумачыў адсутнасцю дысцыпліны і адказнасці.

Напісаць каментар 41

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках