19 красавiка 2024, Пятніца, 13:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фота ўсмешлівага Чавэса - падробка?

31
Фота ўсмешлівага Чавэса - падробка?

Публікацыя фатаграфій правадыра Венесуэлы выклікала шырокі розгалас у лацінаамерыканскіх СМІ.

Практычна аднадушна яны вынеслі вердыкт аб тым, што гэта ўмелая падробка, піша InoSmi.ru.

Пры старанным разглядзе фатаграфіі выклікаюць процьму пытанняў.

Вядомы перуанскі фатограф з 30-гадовым стажам Луіс Пэрэа (Luis Perea) у інтэрв'ю эквадорскаму тэлеканалу NTN24 проста заявіў, што яны ўмела змантажаваныя.

«Дакладна бачна, што на твар Чавэса накладзены вялікі пласт рэтушы, каб зрабіць яго ўсмешлівым, а таксама візажыстам давялося і ягоных дачок «размаляваць» гэтак жа, як бацьку, - кажа Пэрэа. - Я ўпэўнены, што гэта фотамантаж з выкарыстаннем старой фатаграфіі Чавэса, зробленай да чацвёртай аперацыі, са старым нумарам газеты «Гранма», калі камандантэ мог яшчэ ўсміхацца. У наступным замест старой газеты ўставілі свежы нумар выдання і «падчапілі» туды дачок. Тэхнічна гэта зрабіць проста».

У сваю чаргу, венесуэльскі візажыст Ібра Чафардэт (Ibra Chaffardet) распаўсюдзіў у YouTube відэаролік, дзе падрабязна апісвае, якім чынам быў зроблены фотамантаж.

«За аснову былі ўзятыя старыя фатаграфіі з архіва. Затым, выкарыстоўваючы праграму Photoshop, быў зроблены фотамантаж. Пры ўважлівым разглядзе можна заўважыць дзіўнае скрыўленне ў літарах тэксту газеты, якое з'яўляецца пры кланаванні», - заўважае Чафардэт.

Яшчэ далей пайшла гішпанская газета ABC, якая паспрабавала абвінаваціць у хлусні венесуэльскія ўлады.

«Даслоўна пару месяцаў таму ўлады заяўлялі, што Чавэс ходзіць па шпітальнай палаце і робіць рэкамендаваныя лекарамі практыкаванні, а таксама паведамлялі, што ў гаванскай клініцы прэзідэнт падпісвае важныя дакументы і дае наказы наконт пастаноў, якія павінны прыняць Адзіная сацыялістычная партыя і ўрад. А што мы бачым у рэчаіснасці? Нямоглага чалавека, які з цяжкасцю ўсміхаецца. З аднаго боку, венесуэльскі міністр інфармацыі Эрнэста Вільегас кажа пра тое, што Чавэс па-ранейшаму мае праблемы з дыханнем і дыхае праз трахеатамічную трубку, а на фатаграфіі яе няма», - піша газета.

Лідар венесуэльскай апазіцыі Энрыке Капрылес (Henrique Capriles) успрыняў публікацыю фатаграфій як чарговую хлусню ўлад.

«Венесуэльскія ўлады ўпарта хлусяць нам далей пра здароўе Уга Чавэса, спрабуючы як мага даўжэй трымаць нас у няведанні рэальнага становішча. Але кожная такая новая спроба выглядае нязграбнай і смешнай, спараджае яшчэ большы недавер да людзей, якія стаяць ля вытокаў кіраўніцтва краіны. Ці не пара сказаць праўду народу?» - задаецца пытаннем апазіцыянер.

Напісаць каментар 31

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках