29 сакавiка 2024, Пятніца, 13:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Транслітарацыю з беларускай мовы скасуюць?

67
Транслітарацыю з беларускай мовы скасуюць?

Беларускія геаграфічныя назвы пры напісанні лацінскімі літарамі будуць транслітараваныя з расейскай мовы.

Пра гэта піша блогер nikolaev.

«Лукашэнка выдае ўказ, згодна з якім уносяцца змены ў Закон Рэспублікі Беларусь «Аб назве геаграфічных аб'ектаў». Назвы не будуць транслітараваныя з беларускай, а будуць перакладацца», - піша ён, спасылаючыся на неназваныя крыніцы.

Блогер кажа, што ініцыятыва ўнясення змен у закон зыходзіць ад галоўнага менскага ідэолага і, у сумяшчальніцтве, кіраўніка пралукашэнкаўскіх камуністаў Ігара Карпенкі.

Цяпер артыкул 17 Закона «Аб назве геаграфічных аб'ектаў» гучыць наступным чынам: «У Рэспубліцы Беларусь найменні геаграфічных аб'ектаў надаюцца беларускай мове, з якой спосабам транслітарацыі перадаюцца на рускую мову. Найменне геаграфічнага аб'екта падлягае дзяржаўнаму ўлiку на беларускай і рускай мовах».

Напісаць каментар 67

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках