У Петрыкаве закідалі камянямі машыну міліцыі
41- 21.02.2013, 9:30
Прычынай апынулася адмова супрацоўнікаў РАУС прыняць перадачу для затрыманага.
Спачатку маладыя людзі сталі кідаць сняжкі і кавалкі лёду ў міліцэйскія машыны, прыпаркаваныя на стаянцы, а затым у ход пайшлі камяні, піша «Советская Белоруссия».
У аўтамабіля разбітыя вокны, пагнутая ашалёўка. Папярэдне ўрон ацэнены ў 7 мільёнаў рублёў.
Вінаватыя ў здарэнні паспелі схавацца, аднак іх змаглі знайсці з дапамогай дадзеных камеры відэаназірання.
Узбуджаная крымінальная справа за злоснае хуліганства.