25 красавiка 2024, Чацвер, 17:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Затрыманне за акцыю ў абарону беларускай мовы

29

У Менску сёння раніцай затрыманы скульптар Генік Лойка.

Каля ганка сталічнай гімназіі №4 Лойка разгарнуў плакат з надпісам «Віншую з Днём роднай мовы. Гімназія № 4 была апошняй з беларускай мовай навучання», перадае «Радыё Свабода».

За гэтымі дзеяннямі назіралі міліцыянты. Журналістам Генік Лойка заявіў, што адбываецца русіфікацыя адукацыі. У прыклад ён прывёў той факт, што ў мінулым годзе ў статут беларускамоўнай гімназіі № 4 былі ўнесеныя змены, якія дазваляюць выкладаць на рускай мове. Праз нейкі час Лойка скончыў пікетаванне і пайшоў. Пазней скульптар паспеў паведаміць па тэлефоне, што яго затрымалі.

Лойка быў дастаўлены ў РУУС Фрунзенскага раёна Менска.

Пазней стала вядома, што яго сёння будуць судзіць.

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках