24 красавiка 2024, Серада, 1:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскіх студэнтаў прапануюць адпраўляць на вакацыях у войска

16
Расейскіх студэнтаў прапануюць адпраўляць на вакацыях у войска

Кіраўнікі шэрагу расейскіх ВНУ выступілі з ініцыятывай кароткатэрміновай адпраўкі студэнтаў, якія навучаюцца на ваенных кафедрах, у воінскія часткі.

Там маладыя людзі, як мяркуецца, змогуць на практыцы азнаёміцца з ваеннай спецыяльнасцю, якую яны завочна вывучаюць у інстытуце. Наколькі верагодна ўвасабленне такой ідэі ў жыццё, пакуль судзіць складана, але ў аўтараў ужо ёсць прапановы, як рэалізаваць такое пачынанне, піша NEWSru.com.

Ідэя складаецца ў тым, каб для студэнтаў з ваенных кафедраў увесці тэрміновую службу ў войску тэрмінам на дзевяць месяцаў непасрэдна ў частках - па тры месяцы ў год. Яшчэ тры месяцы, якіх не хапае да прынятага зараз гадавога тэрміну службы, прапануецца залічваць у кошт навучання гэтых студэнтаў на ваеннай кафедры, распавяла «Ведомостям» крыніца ў МГТУ імя Баўмана.

Служыць такія салдаты будуць побач з домам у частках, дзе эксплуатуецца тэхніка па спецыяльнасці іх навучання. Напрыклад, будучыя канструктары гусенічных машын будуць служыць у танкавых частках, а будучыя авіяінжэнеры - у авіяцыйных частках.

Каб студэнты зусім не засталіся без вакацый, тэрмін навучання ў бакалаўрыяце прапануецца павялічыць з цяперашніх чатырох да 4,5 гадоў. Ідэю гатовыя падтрымаць каля 30 расейскіх ВНУ, якія маюць ваенныя кафедры.

Выпускнікі ваенных кафедраў прызываліся на ваенную службу да 2008 года, калі ўказам прэзідэнта заклік афіцэраў запасу, якія атрымалі званне такім чынам, быў адменены. Да таго ж 2008-га года, пачынаючы з 2005-га, рэзка скарацілася колькасць грамадзянскіх вышэйшых навучальных устаноў, якія маюць ваенную кафедру. На дадзены момант, лік такіх ВНУ складае каля 30. Раней у рамках прызыву кожны год лейтэнантскую форму прымяралі да некалькіх тысяч выпускнікоў ВНУ. З 2008 года іх было вырашана паступова замяняць кантрактнікамі.

Адзначым, што ў Расеі, згодна з дакладам Бонскага міжнароднага інстытута канверсіі, лік рэзервістаў і пасля ўразання ваенных кафедраў застаўся даволі вялікім. Да такіх адносяцца звольненыя ў запас, асобы, абмежавана прыгодныя да ваеннай службы, ну і, уласна, афіцэры, якія выпусціліся з грамадзянскіх ВНУ. Гэты фактар нават паўплываў на размяшчэнне краіны ў рэйтынгу мілітарызацыі, які штогод публікуецца Бонскім інстытутам.

Нямецкія даследчыкі, аднак, выказваюць меркаванне, што на абараназдольнасць войска колькасць рэзервістаў станоўчага ўплыву не аказвае: у Ізраілі або Сірыі, напрыклад, рэзервісты рэгулярна прыбываюць на ваенныя зборы, тым самым падтрымліваючы форму і якую-ніякую гатоўнасць на выпадак ваенных дзеянняў. У Расеі ж, адзначаецца ў дакладзе, у рэальным ваенным канфлікце ўсё гэта войска, якое існуе на паперы, наўрад ці будзе прадстаўляць нейкую баявую каштоўнасць.

Трэба меркаваць, прапанова рэктараў грамадзянскіх ВНУ адпраўляць юнакоў з ваенных кафедраў на лета ў войска прадугледжвае вырашэнне, у тым ліку, і гэтай праблемы. Зрэшты, у Мінабароны дадзеную інфармацыю пакуль ніяк не каментуюць.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках