24 красавiка 2024, Серада, 9:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Суд над Варламавым: падсуднаму тэрмінова трэба прайсці МРТ

11
Суд над Варламавым: падсуднаму тэрмінова трэба прайсці МРТ

У судзе над мадэльерам Аляксандрам Варламавым плануецца 22 лютага аб'явіць перапынак, так як падсуднаму неабходна прайсці магнітна-рэзанансную тамаграфію (МРТ).

Перапынак з такой жа мэтай аб'яўляўся 15 лютага, аднак прайсці гэта даследаванне Варламаву не ўдалося, піша БелаПАН.

Абвінавачаны ў карупцыйных злачынствах мадэльер яшчэ на першым судовым пасяджэнні 4 лютага звярнуўся да суда з просьбай даць магчымасць прайсці па наяўных паказаннях МРТ, аднак на той момант неабходныя дакументы з СІЗА яшчэ не паступілі.

У цяперашні час працэс па справе Варламава, які суд Ленінскага раёна Менска разглядае ў Доме правасуддзя, знаходзіцца на стадыі допыту пацярпелых - мадэляў і іх бацькоў, дызайнераў і г.д.: тых, хто навучаўся ў вядомага мадэльера, выязджаў разам з ім на паказы за мяжу. Большасць з іх не лічаць сябе пацярпелымі і адмаўляюцца ад фінансавых прэтэнзій да Варламава, некаторыя кажуць пра тое, што паказанні следству давалі пад ціскам.

У якасці пацярпелых па справе праходзяць больш за 350 чалавек, сведак - больш за 800.

Аляксандр Варламаў абвінавачваецца ў здзяйсненні злачынстваў, прадугледжаных ч. 4 арт. 209 (махлярства ў асабліва буйным памеры), ч. 3 арт. 210 (крадзеж у буйным памеры шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі), ч. 2 арт. 211 (прысваенне маёмасці), ч. 1 арт. 243 (ухіленне ад выплаты падаткаў), ч. 3 арт. 424 (злоўжыванне службовымі паўнамоцтвамі) Крымінальнага кодэкса. Ён быў заключаны пад варту 20 траўня 2011 года.

Варламаў - дырэктар ПУП «Агенцтва моды Сашы Варламава», былы мастацкі кіраўнік цэнтра сучаснага стылю і моды Universum models упраўлення па справах культуры БДУ, былы намеснік старшыні арганізацыйнага камітэта рэспубліканскага фестывалю-конкурсу моды і фота «Млын моды» і начальніка Цэнтра маладзёжнай моды БДУ.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках