29 сакавiка 2024, Пятніца, 4:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Брэсцкі футбольны клуб «Вікторыя-86» на мяжы закрыцця

9
Брэсцкі футбольны клуб «Вікторыя-86» на мяжы закрыцця

Некалі наймацнейшы жаночы футбольны клуб Беларусі можа спыніць сваё існаванне.

Як стала вядома charter97.org, фінансавыя праблемы ў брэсцкай каманды «Вікторыя-86» з'явіліся не ўчора і на працягу ўсяго мінулага года доўжыліся шматлікія судовыя разборы, падчас якіх большасць футбалістак прад'яўлялі пазовы з нагоды таго, што месяцамі не выплочваецца заробак. Пасля таго, як суд станавіўся на бок спартсменак галоўны трэнер каманды «Вікторыя-86» Георгій Дарбуашвілі пазбаўляўся ад свавольных спартсменак і набіраў новы склад. Нядзіўна, што брэсцкая дружына, якая мае слаўную гісторыю, па выніках сезону заняла перадапошняе месца.

Яшчэ ў пачатку зімы Дарбуашвілі аптымістычна выказваўся з нагоды перспектыў каманды, якую ён узначальвае, спасылаючыся на атрыманыя ад гарадскіх уладаў гарантыі, што фінансаванне «Вікторыі-86» будзе працягвацца. Аднак цяпер высвятляецца, што грошай каманда так і не атрымала, а таму трэніравальны працэс прыпынены і ўдзел калектыву ў чэмпіянаце 2013 года застаецца пад вялікім пытаннем.

Варта заўважыць, што Георгій Дарбуашвілі з'яўляецца «дэпутатам» Брэсцкага гарсавета, але падчас апошняй прэзідэнцкай кампаніі ў 2010-м годзе запомніўся зусім не спартовым дзействам: у перапынку аднаго з футбольных матчаў з удзелам галоўнай каманды горада - брэсцкага «Дынама» - ён вывеў хлопцаў і дзяўчат у майках з выявай Лукашэнкі і надпісам «Наш прэзідэнт», хоць перадвыбарная агітацыя на той момант была яшчэ забароненая.

Заўзятары на трыбунах сустрэлі з'яўленне дзяцей у «прэзідэнцкіх» майках свістам і рэплікамі абурэння, але далейшыя спробы праваабаронцаў і проста неабыякавых грамадзян паказаць на грубае парушэнне выбарчага заканадаўства поспеху не прынеслі. Як бачым, нават такая ліслівая падтрымка не дапамагла цяпер і самому Дарбуашвілі захаваць у нармальным выглядзе жаночую футбольную каманду.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках