20 красавiка 2024, Субота, 17:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Затрыманы» Кучма знайшоўся ў Харкаве

6
«Затрыманы» Кучма знайшоўся ў Харкаве

Другі прэзідэнт Украіны Леанід Кучма прыбыў у Харкаў для ўручэння дыпломаў з адзнакай выпускнікам мясцовага авіяцыйнага інстытута.

Кучма зайшоў у актавую зала інстытута ў суправаджэнні рэктара ВНУ Уладзіміра Крыўцова, намесніка кіраўніка Харкаўскай абладміністрацыі Ігара Шурмы і дырэктара Харкаўскага дзяржаўнага авіяцыйнага прадпрыемства Анатоля Мяліцы, піша lenta.ru.

Раней у чацвер, 21 лютага, дзяржаўнае агенцтва УКРІНФАРМ са спасылкай на крыніцы ў Генпракуратуры паведаміла пра затрыманне былога прэзідэнта ў кіеўскім аэрапорце «Жуляны». «Такі факт меў месца», - адзначыў суразмоўца агенцтва, не расказаўшы падрабязнасці таго, што здарылася.

Першае ж паведамленне пра затрыманне Кучмы з'явілася мінулай ноччу на расейскім сайце crimelist.ru. Яго крыніцы сцвярджалі, што прыватны самалёт былога ўкраінскага лідэра спрабаваў вылецець без дазволу адміністрацыі аэрапорта.

Афіцыйнага пацверджання гэтай інфармацыі не было. У атачэнні Кучмы заявілі, што «падобныя дурасці» каментаваць не будуць.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках