У галоўным корпусе БНТУ абвалілася лесвіца
26- 21.02.2013, 16:00
У корпусе Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта, размешчаным на праспекце Незалежнасці, 65, абваліўся лесвічны пралёт.
Пра гэта піша ў сваім акаўнце ў «Фэйсбуку» блогер Андрэй Кабанаў.
Абвальванне адбылося на мінулым тыдні на апошнім паверсе будынка. Толькі дзякуючы адсутнасці там студэнтаў ніхто не пацярпеў. Па гэтай прычыне пра інцыдэнт на паведамлялася раней.
Калі б тое ж самае здарылася з лесвічным пралётам, размешчаным ніжэй, то, хутчэй за ўсё, не абышлося б без ахвяр. А такое цалкам магчыма, бо галоўны корпус універсітэта пабудаваны яшчэ ў 1932 годзе.