25 красавiка 2024, Чацвер, 20:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Макдональдс» падвышае кошты

111
«Макдональдс» падвышае кошты

Папулярная ў Менску сетка рэстарацый хуткага харчавання «Макдональдс» зноў падвышае кошт сваёй прадукцыі.

Аб гэтым карэспандэнту onliner.by паведаміла на ўмовах ананімнасці мэнэджэрка сталічнай сеткі кампаніі.

Па тлумачэнні журналісты звярнуліся да начальніка аддзела маркетынгу і сувязяў з грамадскасцю ЗП «Рэстарацыі МакДональдс» Артура Юрана.

«Мы не спраўджваем, але і не зняпраўджваем інфармацыю аб коштах», - сказаў ён.

У «Макдональдсе» пільнуюцца палітыкі паступовага падвышэння кошту сваіх страў. Адначасова ўсё меню зазвычай не даражэе, аднак кошт асобных прадуктаў расце.

Нагадаем, апошнім разам падаражэнне адбылося 30 чэрвеня 2012 г.

Напісаць каментар 111

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках