25 красавiка 2024, Чацвер, 7:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палітвязню Малчанаву адмовілі ва УДВ

5
Палітвязню Малчанаву адмовілі ва УДВ

Аляксандр Малчанаў не зможа выйсці датэрмінова з калоніі ў Навасадах пад Барысавам.

Пра гэта палітвязень паведаміў у лісце грамадскай актывістцы Таццяне Кім, з якой рэгулярна перапісваецца, перадае «Радыё Свабода».

«Напісаў, што надоечы хадзіў на камісію, дзе яму адмовілі ва ўмоўна-датэрміновым вызваленні, бо ў яго ёсць нескасаваныя спагнанні за парушэнні. Дадаў, праўда, што іншага ён і не чакаў», - сказала Таццяна Кім.

Нагадаем, 2 сакавіка 2011 Аляксандр Малчанаў быў асуджаны ў Фрунзенскім судзе Менску на 3 гады зняволення ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Адбываў пакаранне ў калоніі № 15 Магілёва, адкуль быў вызвалены 14 верасня 2011 на падставе памілавання Лукашэнкам у ліку іншых палітычных зняволеных.

Аднак неўзабаве супраць Аляксандра была заведзеная другая крымінальная справа. У лістападзе 2011 года ён быў арыштаваны другім разам у Барысаве і змешчаны пад варту ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэтым разам апазіцыянера абвінавацілі ў крадзяжы металічнага ламачча. Аляксандр не мог уладкавацца на працу, бо яго нікуды не бралі пасля палітычнага суду, і ён зарабляў на жыццё сабе і бацькам-пенсіянерам зборам металічнага ламачча. Ён кажа, што на тэрыторыю завода, якая не ахоўвалася, жыхары горада зазвычай заходзілі па металічныя адыходы вытворчасці. 9 красавіка 2012 года асуджаны на 1 год 6 месяцаў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках