28 сакавiка 2024, Чацвер, 19:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка пытаецца ў КДБ пра «дыялог» з Захадам

61
Лукашэнка пытаецца ў КДБ пра «дыялог» з Захадам

Беларускі правадыр абмеркаваў пэрспэктывы «дыялогу» з краінамі Захаду з кіраўніком Камітэта дзяржбяспекі.

«Якія тэндэнцыі ў стасунках з заходнімі дзяржавамі, перадусім з Еўрапейскім звязам і Злучанымі Штатамі Амэрыкі? Апошнім часам я не толькі з унутраных крыніц, але і сродкаў масавай інфармацыі бачу зацікаўленасць краін Захаду ў наладжванні з намі канструктыўных стасункаў. Ці ёсць тут канкрэтныя зрухі, з вашага пункту гледжання, што адбываецца?», - спытаў дыктатар, прымаючы ў чацвер з дакладам Валерыя Вакульчыка.

Лукашэнка акцэнтаваў увагу на «комплексе пытанняў замежнай палітыкі, на якія варта звярнуць увагу ў гэтым годзе». «Пачатак новага года, пачатак новых задум і тэндэнцый вакол нашай краіны, і я хацеў бы пачуць з вашых вуснаў, што з гэтага вынікае пасля таго, як мы прааналізавалі і ацанілі сітуацыю вакол Беларусі», - сказаў беларускі правадыр.

У часе сустрэчы Лукашэнка таксама звярнуў увагу на тое, што гэта штогадовы планавы даклад старшыні КДБ, які не звязаны з нейкімі надзвычайнымі абставінамі.

«Я адразу хачу сказаць, сёння мяне пачуюць людзі і падумаюць, што ў нас нешта не так у краіне. Не, гэта натуральна, кожны год старшыня Камітэта дзяржбяспекі, дзяржсакратар мне дакладваюць аб сітуацыі і, з іхнага пункту гледжання, пра тое, на што мы павінны звярнуць увагу ў гэтым годзе, выбудоўваючы нашу замежнапалітычную лінію і ўнутраную палітыку», - растлумачыў Лукашэнка. «Якія турботы насельніцтва, якія, можа быць, магчымыя пагрозы, хоць увогуле ўнутры Беларусі не бачу такіх тэндэнцый», - дадаў ён.

«Драматызаваць сітуацыю мы, вядома, не мерымся, але, як я вайскоўцам сказаў, порах трэба трымаць сухім і мець слых на семярых для таго, каб супрацьстаяць тым ці іншым тэндэнцыям, што негатыўна складваюцца як унутры, так і за межамі нашай дзяржавы», - заявіў дыктатар.

Напісаць каментар 61

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках