18 красавiка 2024, Чацвер, 14:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

За «Хвалю салідарнасці» - 30 базавых штрафу

8
За «Хвалю салідарнасці» - 30 базавых штрафу

Віцебскія актывісты аргкамітэта для стварэння партыі «Беларуская Хрысціянская дэмакратыя» Аляксей Кішчук і Станіслаў Лаўрэнаў аштрафаваныя на 30 базавых адінак кожны.

Маладзёны былі затрыманыя 16 лютага падчас акцыі «Хваля салідарнасці» каля плошчы Свабоды пасля таго, як яны вывесілі расцяжку «Свабоду палітвязням!».

Судовае паседжанне павінна было прайсці яшчэ 18 лютага, але было перанесенае на 21 лютага, бо затрыманыя запатрабавалі даць ім адвакатаў.

Як паведаміла прэс-службе БХД віцебская каардынатарка аргкамітэта Таццяна Севярынец, адвакат затрыманых знайшоў у матэрыялах справы мноства працэсуальных парушэнняў, дапушчаных супрацоўнікамі міліцыі.

Кішчук і Лаўрэнаў маюць намер абскардзіць прысуд. Акрамя таго, актывісты БХД падалі ў дачыненні да міліцыянтаў, што затрымлівалі іх, сустрэчны пазоў - за незаконнае ўтрыманне ў ІЧУ. Маральную шкоду яны ацанілі ў 14 і 15 тысяч еўра адпаведна.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках