16 красавiка 2024, aўторак, 12:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дыктатару сорамна «за ганебшчыну ў беларускім хакеі»

73
Дыктатару сорамна «за ганебшчыну ў беларускім хакеі»

Лукашэнка не задаволены сітуацыяй, якая склалася ў беларускім хакеі, і заяўляе пра неабходнасць навядзення парадку ў гэтым відзе спорту.

«Мне ўдвая сорамна не толькі гаварыць, але і слухаць, як гуляе менскае «Дынама». Ну а тое, што стварыла зборная па хакеі, - гэта ні ў якія рамкі не лезе. Я на гэта спакойна глядзець не буду», - заявіў Лукашэнка журналістам у пятніцу. Ён падкрэсліў: тое, што «беларуская хакейная каманда не трапляе на Алімпійскія гульні, - гэта ганебшчына», піша «Інтэрфакс».

Кіраўнік паведаміў, што ў яго ў бліжэйшы час адбудзецца размова «з гэтай «тройцай» - міністрам спорту, сваім памочнікам, першым віцэ-прэзідэнтам НАК». «І я ў іх спытаю ацэнку, і дзе іх дзеянні», - сказаў Лукашэнка.

Таксама, паводле яго слоў, «у бліжэйшы час разбярэмся з зарплатамі і паглядзім, ці трэба нам такое менскае «Дынама» ў КХЛ».

Вяртаючыся да гульняў хакейнай зборнай, Лукашэнка заўважыў: «прайгралі каму - славенцам». «700 хакеістаў па ўсёй краіне, мы ім прайгралі і не патрапілі на Алімпіяду», - канстатаваў ён.

«Відаць, у нашых спартыўных функцыянераў або мазгі не круцяцца, змерзлі, або не хочуць працаваць», - адзначыў дыктатар. «Трэба наводзіць не тое, што парадак, а пад корань выразаць гэтыя ненармальныя звычкі», - сказаў Лукашэнка, удакладніўшы, што некаторыя трэнеры атрымліваюць па 70 мільёнаў і больш беларускіх рублёў зарплаты, займаючы пры гэтым апошнія месцы ў сваіх турнірах.

Напісаць каментар 73

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках