20 красавiка 2024, Субота, 16:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Карнікам выдалі генеральскія пагоны

160
Карнікам выдалі генеральскія пагоны

Дыктатар уручыў генеральскія пагоны прадстаўнікам вышэйшага афіцэрскага складу сілавых структур.

У прыватнасці, пагоны генерал-маёра ўручаныя Ігару Лацянкову і Алегу Двігалеву, пагоны генерал-маёра міліцыі - Мікалаю Мельчанку і Аляксандру Барсукову, пагоны генерал-маёра ўнутранай службы - Генадзю Ласуце, паведамляе БелТА.

Першаму намесніку старшыні Дзяржаўнага мытнага камітэта Сяргею Радненку і намесніку старшыні ДМК Сяргею Полудню ўручаныя пагоны дзяржаўнага дарадцы мытнай службы III рангу. Пагоны дзяржаўнага дарадцы юстыцыі 3-га класа атрымаў намеснік генеральнага пракурора Мікалай Кукліс.

Лукашэнка павіншаваў генералаў з наданнем ім найвышэйшых афіцэрскіх рангаў. «Генерал - гэта высокі ранг, і атрымаць яго можа толькі годны чалавек. Зычу вам ніколі не абняславіць гонар гэтага вялікага рангу» - сказаў дыктатар.

Некаторыя з новаспечаных генералаў прымалі актыўны ўдзел у рэпрэсіях супраць беларускай апазіцыі.

Сярод іх - Аляксандр Барсукоў, які з'яўляецца начальнікам ГУУС Менгарвыканкама, а раней займаў пасаду начальніка дэпартамента выканання пакаранняў МУС Беларусі і першага намесніка начальніка галоўнай управы аховы грамадскага парадку і прафілактыкі - начальніка ўправы правапарадку МУС Беларусі.

Барсукоў асабіста прысутнічаў на ўсіх акцыях пратэсту ў Беларусі і быў адным з тых, хто аддаваў загады аб разгоне шматлюдных дэманстрацый, якія праходзілі апошнімі гадамі.

Ён жа цынічна заяўляў, што пры жорсткім разгоне акцыі 19 снежня ў Менску пацярпелі больш міліцыянтаў. Напраўду, колькасць збітых 19 снежня сілавікамі цывільных грамадзян вымяраецца сотнямі, калі не тысячамі. Практычна ўсе арыштаваныя падчас дэманстрацыі людзі былі кінутыя ў турмы з траўмамі.

Напісаць каментар 160

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках