29 сакавiка 2024, Пятніца, 4:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міліцэйскае беззаконне ў інтэрнаце МДЛУ

151
Міліцэйскае беззаконне ў інтэрнаце МДЛУ

Супрацоўнікі міліцыі ўрываліся ў пакоі інтэрната і прымушалі здымаць «няправільныя» плакаты і налепкі.

Гэта адбылося напярэдадні візіту дыктатара на Менскі камбінат хлебапрадуктаў, які адбыўся ўчора. Картэж Лукашэнка павінен быў праязджаць паўз інтэрнат МДЛУ, і кіраўніцтва ВНУ наважыла перастрахавацца, піша сайт revbel.org.

Для дапамогі дэканам і супрацоўнікам універсітэта прыцягнулі міліцыянтаў.

«У інтэрнаце прымушаюць здымаць усе плакаты, малюнкі, налепкі і фатаграфіі са сцен праз тое, што Лукашэнка будзе праязджаць паўз інтэрнат на хлебазавод. Ходзяць дэканы ды іншыя людзі. Калі ў пакоі нікога няма, то бяруць на вахце ключ і заходзяць. Усё гэта, як заўсёды, суправаджаецца пагрозамі аб высяленні і выключэнні з універсітэта. Яны пад’юдзілі пару людзей у інтэрнаце, каб тыя былі іх падгледачамі і ўдавалі ўсіх хлопцаў за дробныя парушэнні, якія нікому не прыносяць шкоды. Усталявалі татальны кантроль», - паведаміла крыніца сайта.

Таксама ён адзначыў, што на кожным паверсе будынка пакінулі дзяжурыць супрацоўнікаў міліцыі.

Нагадаем, учора беларускі правадыр наведаў Менскі камбінат хлебапрадуктаў.

Фота з архіву

Напісаць каментар 151

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках