28 сакавiка 2024, Чацвер, 14:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гішпанцы пратэстуюць супраць жорсткіх захадаў эканоміі

36
Гішпанцы пратэстуюць супраць жорсткіх захадаў эканоміі

У Гішпаніі праходзяць масавыя маніфестацыі супраць жорсткіх захадаў эканоміі, накіраваных на скарачэнне бюджэтнага дэфіцыту.

На вуліцы Мадрыда, Барсэлоны, Сэвільі і Сарагосы выйшлі дзясяткі тысяч чалавек. Дэманстрацыі прайшлі таксама ў дзясятках іншых гарадоў краіны. Іх удзельнікі патрабуюць адстаўкі ўрада, паведамляе тэлеканал Euronews.

Дэманстранты выказвалі незадаволенасць не толькі планам жорсткай эканоміі ўрада Марыяна Рахоя, але і карупцыйнымі скандаламі, такімі як справа супраць Луіса Барсэнаса - былога скарбніка кіраўнічай у Гішпаніі Народнай партыі, які апынуўся ў цэнтры скандалу вакол меркаванага незаконнага фінансавання гэтай арганізацыі, паведамляе Reuters.

Напярэдадні Еўракамісія апублікавала прагноз, паводле якога, гішпанская эканоміка далей будзе перажываць спад аж да другога квартала 2014 года. Чакаецца, што беспрацоўе ў краіне вырасце да 27 адсоткаў.

Напісаць каментар 36

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках