25 красавiка 2024, Чацвер, 8:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Катастрофа на гонках у ЗША: абломкі аўтамабіля вылецелі на трыбуны (Відэа)

9
Катастрофа на гонках у ЗША: абломкі аўтамабіля вылецелі на трыбуны (Відэа)

Прынамсі 28 чалавек атрымалі раны ў аварыі з удзелам 13 самаходаў, якая здарылася пад канец аўтагонкі ў амэрыканскім горадзе Дэйтона-Біч.

Адзін з аўтамабіляў у выніку сутыкнення закурэў, страціў кіраванне і на велізарнай хуткасці рэзнуўся ў драцяную загароду. Колы і абломкі аўто паляцелі на запоўненую гледачамі трыбуну, перадае ВВС.

14 чалавек, у тым ліку адзін пілот, шпіталізаваныя з цяжкімі траўмамі.

Інцыдэнт адбыўся за пяць колаў да заканчэння гонкі. Пасля аварыі заезд быў прыпынены на 20 хвілін, пасля чаго пілоты, чые машыны засталіся цэлымі, даехалі да фінішу.

Ланцуговая рэакцыя

Са сведчанняў відавочцаў, катастрофа адбылася, калі лідар гонкі Рэган Сміт паспрабаваў блакаваць дарогу канкурэнту Брэду Кэсэлоўкі, які меў намер пайсці ў абмін.

Сутыкненне выклікала ланцуговую рэакцыю: машыны сталі біцца адна аб другую. Больш за ўсё дасталася аднаму з пачаткоўцаў, 20-гадоваму Кайлу Ларсану: ад удару ягоны аўтамабіль даслоўна ўзняўся ў паветра і, раскідваючы бліскаўкі ды запчасткі, рэзнуўся ў агароджу.

Адно з колаў, што адарваліся ад аўтамабіля, пераляцела праз ахоўную сетку і ўпала на блізкую трыбуну, у самую гушчу гледачоў.

«Шына пераляцела проста праз плот на трыбуны. Гэта было жудасна бачыць. Я адразу зразумеў, што будуць цяжкія наступствы», - распавёў адзін з гледачоў.

Сам Ларсан, на шчасце, застаўся цэлы, хоць і атрымаў псіхалагічную траўму: на працягу некалькіх хвілін пасля аварыі ён знаходзіўся ў стане шоку, абыякава пазіраючы на падзеі.

Іншы гоннік, Майкл Энэт, быў дастаўлены ў клініку з ударамі грудной клеткі.

Нягледзячы на вялікую колькасць пацярпелых, арганізатары спаборніцтваў пасля 20-хвіліннай пярэрвы ўсё ж далі спартоўцам магчымасць скончыць гонку.

Прыйшоўшы да фінішу першым, трохразовы чэмпіён Нацыянальнай асацыяцыі аўтагонак NASCAR Тоні Сцюарт не стаў, як гэта зазвычай прынята ў аўтагоннікаў, адразу ж святкаваць сваю 19-ю перамогу ў заездах на Дэйтона-Біч, а на пытанні журналістаў адказваў са змрочным тварам.

«Цяпер галоўнае - гэта тое, што адбываецца на трыбунах. Вядома, што аўтагонкі - гэта небяспечны спорт. Але мы звыклі рызыкаваць, а вось калі церпяць гледачы, гэта жахліва», - сказаў чэмпіён.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках