25 красавiка 2024, Чацвер, 9:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Малітва пад наглядам міліцыі

7

Учора ўдзельнікі традыцыйнай малітвы за палітвязняў успаміналі памерлых Ірыну Казуліну, Галіну Малчанаву, Вольгу Дашкевіч, Хрысціну Шацікаву, Яну Палякову.

Са слоў грамадскай актывісткі Ганны Шапуцькі, з такой ідэяй выступіла журналістка «Радыё Свабода» Ганна Соўсь, якая ў сваім блогу прапанавала грамадскасці адзначаць 23 лютага Дзень родных палітвязняў - у гонар жонкі Аляксандра Казуліна Ірыны, якая памерла 23 лютага 2008 года.

За малітвай назіралі міліцыянты ў цывільным, вяліся аператыўныя відэаздымкі. Малітва доўжылася крыху больш за 10 хвілін, пасля чаго ўдзельнікі разышліся.

Малітвы за палітвязняў праходзяць ля Чырвонага касцёла ў Менску кожны вечар.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках