20 красавiка 2024, Субота, 18:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Італіі выбіраюць парламэнт

5
У Італіі выбіраюць парламэнт

У Італіі стартуюць парламэнцкія выбары - першыя з тых часоў, як былы прэм'ер-міністр Сільвіё Бэрлусконі пакінуў сваю пасаду.

Выбарчыя пункты адчыніліся сёння раніцай. Выбары пройдуць на працягу двух дзён, паведамляе ВВС.

Сільвіё Бэрлусконі, які пайшоў у адстаўку ў 2011 годзе, зноў удзельнічае ў гонцы ў якасці лідара правацэнтрысцкага блока.

У суботу ён даў інтэрв'ю грэцкай тэлевізіі, за што спаборнікі абвінавацілі яго ў парушэнні правілаў перадвыбарнай кампаніі. Паводле італійскіх законаў, агітацыя спыняецца за дзень да пачатку галасавання.

Галасаванне скончыцца ў панядзелак апоўдні, пасля чаго будуць апублікаваныя першыя вынікі экзіт-полаў. Афіцыйныя вынікі павінны з'явіцца да раніцы чацвярга.

Эканоміка Італіі цяпер знаходзіцца ў рэцэсіі. Цяперашні ўрад тэхнакратаў на чале з Марыё Монці быў вымушаны пайсці на вельмі непапулярныя захады бюджэтнай ашчады.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках