25 красавiка 2024, Чацвер, 15:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску зменяць назвы прыпынкаў

18
У Менску зменяць назвы прыпынкаў

Некаторыя прыпынкі грамадскага транспарту ў Менску з 1 сакавіка будуць перайменаваны.

Пра гэта паведамляе сайт прадпрыемства «Мінсктранс».

З мэтай выключэння выпадкаў дублявання назваў пунктаў прыпынку пераймяноўваюцца назвы наступных пунктаў:

«Холадакамбіната» у «Чэрвеньскі рынак»;

«Чэрвеньскі рынак» на вул. Маякоўскага ў «Аранская»;

«Чэрвеньскі рынак» на вул. Аранскай (акрамя прыпыначнага пункта да скрыжавання з вул. Маякоўскага) у «Аранская»;

«Чэрвеньскі рынак» на вул. Аранскай да скрыжавання з вул. Маякоўскага ў «Белмедпрэпараты»;

«Аранская» на вул. Аранскай у «Мінскэнэрга»;

«Ленінградская» на вул. Ленінградскай ў «Міхайлаўскі сквер»;

«Пл. Ванеева» на вул. Ванеева ў «Партызанскі прасп.»;

«ГД «Старавіленскі» у «Старавіленскі тракт».

«Школа» на вул. Убарэвіча для аўтобуснага маршруту № 102 у «Школа №124».

Адначасова надаюцца новыя назвы аўтобусным маршрутам №5Т - «Чэрвеньскі рынак - Вакзал» і тралейбуснаму маршруце №24 - «ДС Серабранка - Чэрвеньскі рынак».

Змены ўносяцца для выключэння выпадкаў дублявання назваў пунктаў прыпынку.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках